Міністра турызму Крыма звольнілі за адсутнасць турыстаў

Кіраўнік так званага крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што змена міністра турызму неабходная для надання міністэрству "новага імпульсу", паведамляе ВВС.

Новым кіраўніком крымскага Мінкульта прызначаны Сяргей Стральбіцкі, які да гэтага займаў пасаду дарадцы па пытаннях турыстычнай галіны кіраўніка Крыму Сяргея Аксёнава.

З канца мінулага года многія расіяне, сутыкнуўшыся з рэзкім паслабленнем рубля, вымушаныя адмаўляцца ад планаў адпачыць за мяжой. У сувязі з гэтым тураператары спрабуюць максімальна раскруціць Крым і курорты Краснадарскага краю.

Беларусаў у Крыме стала таксама значна менш, чым да акупацыі паўвострава Расіяй. Беларуская чыгунка адмяніла цягнікі з Мінска ў Крым, а “Белавія” — самалёты.