Міністры экалогіі ЕС абмяркуюць тры шляхі выратавання планеты

Міністры энергетыкі і экалогіі краін Еўрасаюза сабраліся на шведскім горналыжным курорце Арэ, каб за паўгода да ключавога Капенгагенскага саміту па праблемах клімату абмеркаваць яго парадак дня. Швецыя заявіла, што збіраецца выкарыстаць сваё становішча часовага старшыні ЕС, каб перавесці "на зялёныя рэйкі" увесь Саюз.  Урады разглядаюць тры асноўных спосабы змагання з глабальным пацяпленнем. Першы з іх, названы "эка-эфэктыўнасць" — гэта вытворчасць "чыстай" электрычнасці з аднаўляльных рэсурсаў, а таксама эканомія энергіі за кошт пераходу на  нерэсурсаёмістыя тэхналогіі, у тым ліку ў будаўніцтве і аўтапраме.

Другі шлях — захаванне ад высечкі лясоў, якія растуць у бедных краінах. На гэтую мэту Еўрасаюз можа выдаткоўваць да 2,5 млрд. еўра ў год.

Трэці шлях — скарачэнне выкідаў у атмасферу. Краіны ЕС абавязаліся скараціць сваю долю на 20 адсоткаў да 2020 года, паведамляе Euronews.net.