Мінкультуры забараніла ўсталяванне купалоў на гатычным храме ў Навагрудку

Міністэрства культуры накіравала ў Навагрудскі райвыканкам жорсткае патрабаванне спыніць усе працы па рэканструкцыі Барысаглебскай царквы, паведамляе Радыё Свабода. На старажытны гатычны храм хацелі ўсталяваць купалы-цыбуліны, якія фактычна знішчылі б гістарычнае аблічча помніка. Рэканструктарам выступаў мясцовы прыход Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. Патрабаванне Міністэрства культуры з’явілася пасля зваротаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і грамадскасці. Барысаглебская царква – гатычны помнік, які з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі. Цяпер працы па рэканструкцыі спыненыя.