Мінсельгасхарч не можа навесці парадак на фермах і мехдварах
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчы Беларусі прагназуе, што даручэнне ўрада па навядзенні парадку на сельгасаб'ектах у 2009 годзе можа быць не выкананае. Міністр сельскай гаспадаркі і харчы Беларусі Сямён Шапіра заявіў, ўто меры па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый фермаў, зернятокаў, мехдвавроў, прылеглых тэрыторый застаюцца нездавальняючымі.
За 8 месяцаў ні адзін з аблвыканкамаў не выканаў мерапрыемствы, зацверджаныя ўрадам, паведамляе "Інтэрфакс". Па словах міністра, з запланаваных больш як 1,5 тыс. мерапрыемстваў на мехдварах выкананыя толькі 64%, па абсталяванні абсталяваннем мехдвароў — 50%. Не праведзеная рэканструкцыя ні аднаго комплексу, у той час як яна планавалася на 31 аб'екце.
Міністр таксама заўважыў, што ні адна вобласць не распрацавала мерапрыемствы па будаўніцтве або рэканструкцыі складскіх памяшканняў для захоўвання мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, збожжа, насеннага матэрыялу. Не асфальтуюцца пад'язныя шляхі да жывёлагадоўчых фермаў. У эксплуатацыю пасля рэканструкцыю ўведзена толькі 25 малочных фермаў, або 15% ад плану.