Мінсельгасхарч: ураджай збожжавых складзе каля 7 мільёнаў тон
Ураджай збожжавых у Беларусі без уліку кукурузы складзе каля 7 мільёнаў тон. На сёння гаспадаркамі краіны сабрана 6 мільёнаў 568 тысяч тон. Уборка практычна завершана, інфармуе Першы тэлеканал. Мінсельгасхарч чакае ад прыватных падворкаў і фермераў яшчэ больш за 600 тысяч тон. Зараз ідзе ўборка кукурузы. Яе аграрыі плануюць сабраць звыш мільёна тон.