Мінск абвяргае інфармацыю пра зрыў сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны

Афіцыйны Мінск абвяргае інфармацыю пра сарваную сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Ўкраіны з-за непрымальных умоваў, нібы выстаўленых беларускім бокам. У каментары БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі назваў "выдумкай" інфармацыю, распаўсюджаную 3 чэрвеня газетай "Коммерсант-Украина", аб зрыве двухбаковых перамоваў на вышэйшым узроўні. Са спасылкай на неназванага ўкраінскага дыпламата выданне паведаміла, што 28 чэрвеня прэзідэнты Беларусі і Ўкраіны планавалі сустрэцца ў Батурыне Чарнігаўскай вобласці Ўкраіны. Яны павінны былі абмяняцца граматамі аб ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы, які бакі не маглі ратыфікаваць 13 гадоў з-за наяўнасці дзяржаўнай запазычанасці. Па звестках крыніцы, сустрэча сарвалася з-за таго, што наўзамен на заканчэнне працэсу ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы Мінск нібы патрабуе ад Кіева выплаты $130 млн нібы дзяржаўнай апзыкі.

Па словах Паўла Лёгкага, магчымасць сустрэчы двух прэзідэнтаў пастаянна прапрацоўваецца па дыпламатычных каналах. "Некаторыя ўкраінскія СМІ спрабуюць на пустым месцы стварыць незразумелую сенсацыю. Камусьці, мусіць, выгадна ўбіць клін у нармальныя адносіны паміж Беларуссю і Ўкраінай, толькі незразумела, каму", — заявіў ён.