Мінск наведвае прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека
Сёння ў Мінску пачаўся візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасен. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алесь Бяляцкі. Паводле яго слоў, мэта яе візіту — ацаніць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Спадарыня Белхасен плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.
Алесь Бяляцкі: “Яна меркавала сустрэцца з прадстаўнікамі розных міністэрстваў, у прыватнасці, міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, юстыцыі і ўнутраных спраў. Аднак дагэтуль яна не атрымала станоўчага адказу на такія сустрэчы, таму сёння сустракаецца з прадстаўнікамі грамадскасці, у дачыненні да якіх парушаліся правы чалавека”.
Візіт Сухайр Белхасен працягнецца да чацвярга.