Мінск выйшаў на перадэпідэмічны ўзровень па ВРВІ
"Сталіца ўступіла ў перыяд падвышанага ўзроўню захворвання — перадэпідэмічны". Пра гэта паведаміў сёння першы намстаршыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Вячаслаў Шыла на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БЕЛТА.
Ён таксама дадаў, што эпідэмічны пад'ём захворвання на грып і ВРВІ чакаецца ў сталіцы праз 2-3 тыдні. Аднак карэктывы ў тэрміны эпідэміі можа ўнесці надвор'е.
Ён таксама дадаў, што эпідэмічны пад'ём захворвання на грып і ВРВІ чакаецца ў сталіцы праз 2-3 тыдні. Аднак карэктывы ў тэрміны эпідэміі можа ўнесці надвор'е.