Мінск закончыў 2010 год з "пазыкамі" ў 5,5 мільярда долараў
Сталіца закончыла мінулы год з адмоўным сальда знешняга гандлю ў 5,5 мільярда долараў. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Ладуцька: “Горад Мінск закончыў год з адмоўным сальда мінус 5,5 мільярдаў даляраў. Гэтыя ж грошы былі аднекуль узятыя. Горад Мінск пазыча. Мы пазычалі у Знешэканомбанка Расійскай Федэрацыі, пазычалі ў БСП-банка, які з’яўляецца па сутнасці Ашчадбанкам Расійскай Федэрацыі, пазычалі ў нямецкіх банкаў, пазычала рэспубліка, каб гэтыя ўсе пытанні знівеляваць”.
Дарэчы, паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, за 11 месяцаў 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў краіне дасягнула 8,3 млрд долараў.
Дарэчы, паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, за 11 месяцаў 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў краіне дасягнула 8,3 млрд долараў.