Мінскае ДАІ праводзіць паказальную акцыю "Ганьба парушальнікам!"

Паказальную акцыю "Ганьба парушальнікам!" сёння праводзіць сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.  Па вуліцы Маякоўскага курсіруе спецыяльны тралейбус, пасажырамі якога з'яўляюцца школьнікі. Інспектары ДАІ распавядаюць ім пра тое, як правільна і бяспечна пераходзіць дарогу, якія тэхнічныя сродкі выкарыстоўваюцца для рэгулявання дарожнага руху.

Агенцтва "Мінск-навіны" адзначае, што ўвага дзяцей зварочваецца на дарослых пешаходаў - парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, якім падлеткі падчас прыпынкаў крычаць: "Ганьба парушальнікам!".