Мінскае ДАІ вяртае кіроўцам згубленыя падчас патопу аўтамабільныя нумары

Згубленыя падчас нядаўняга патопу ў Мінску аўтамабільныя нумары вяртае сталічная Дзяржаўтаінспекцыя.  Пасля залеваў было знойдзена на вуліцах больш за 150 нумарных знакаў. Цяпер яны знаходзяцца на станцыі дыягностыкі сталічнай ДАІ. У спісе, змешчаным на сайце guvd.gov.by, пазначаныя 16 нумароў, уладальнікі якіх яшчэ не знайшліся.


Глядзі таксама па тэме: На мінскіх аўтарынках пакуль не з’явіліся машыны-“тапельцы”