Мінскае “Дынама” пацярпела чацвёртае паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ

Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 6 кастрычніка падапечныя Джыма Х'юза прайгралі ў Рызе мясцоваму "Дынама" з лікам 5:8.
Дзве шайбы мінская каманда прапусціла ў большасці з розніцай у 45 секунд. Гэты матч стаў для мінскай каманды рэкордным па агульнай колькасці закінутых шайбаў (13).

Наступны матч "Дынама" правядзе 9 кастрычніка ў Мінску супраць яраслаўскага "Лакаматыва", паведамляе БелаПАН.

У сваім дывізіёне мінская каманда займае апошняе шостае месца. У агульнай табліцы — перадапошняе 23-е. У 14 матчах беларускі прадстаўнік у кантынентальнай хакейнай лізе набраў толькі 11 ачкоў.