Мінскае "Дынама" пацярпела чацвёртае запар паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ

Чацвёртае запар паражэнне ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пацярпела мінскае "Дынама". У пятніцу ў сталічным Палацы спорту каманда Глена Хэнлана прайграла лідэру Заходняй канферэнцыі СКА з Санкт-Пецярбурга з лікам 1:4 (0:0, 1:2, 0:2).
Адзіную шайбу ў гаспадароў закінуў у большасці Ханес Хювенен.

Пасля дзевяці матчаў на рахунку "Дынама" дзве перамогі ў асноўны час, адна па булітах і шэсць паражэнняў у асноўны час, 19 закінутых і 27 прапушчаных шайб.

Наступны матч "Дынама" правядзе 4 кастрычніка ў Мінску супраць чарапавецкай "Северсталі", нагадвае БелаПАН.