Мінскае "Дынама" працягвае прайграваць у КХЛ і пры новым галоўным трэнеры
Трэцяе паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У суботу ў другім матчы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксандра Андрыеўскага дынамаўцы на сваёй пляцоўцы прайгралі аднаму з аўтсайдэраў навасібірскай "Сібіры" з лікам 1:4 (1:1, 0:2, 0:1).
Адзіную шайбу ў "Дынама" ў большасці закінуў Джэф Плат.
Наступны матч беларускі прадстаўнік у КХЛ згуляе 28 кастрычніка ў гасцях супраць маскоўскага "Дынама", нагадвае БелаПАН.
Адзіную шайбу ў "Дынама" ў большасці закінуў Джэф Плат.
Наступны матч беларускі прадстаўнік у КХЛ згуляе 28 кастрычніка ў гасцях супраць маскоўскага "Дынама", нагадвае БелаПАН.