Мінскае "Дынама" працягвае серыю паражэнняў у КХЛ, яна дасягнула 9 матчаў

Дзевятае паражэнне запар пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 20 кастрычніка ў Омску дынамаўцы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Васіля Спірыдонава саступілі мясцоваму "Авангарду" з лікам 3:5 (1:1, 1:2, 1:2).  Як адзначае БелаПАН, па выніках 19 матчаў "Дынама" з 11 ачкамі займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і агульнай табліцы.