Мінскае "Дынама" правядзе футбольны турнір сярод фан-клубаў

У нядзелю 21 лютага ў мінскім футбольным манежы пройдзе Міжнародны турнір па футболе сярод аматарскіх камандаў фан-клубаў на прызы футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Пачатак а 11-й гадзіне. Як паведамляе "Спорт Беларусь", удзел у спаборніцтвах прымуць 16 камандаў з Беларусі, Латвіі, Украіны і Малдовы. Пераможцы і прызёры, а таксама лепшыя гульцы ў складзе кожнай каманды атрымаюць памятныя прызы і падарункі ад дынамаўцаў.

Гэты турнір з'яўляецца традыцыйным. Яго першы розыгрыш адбыўся ў студзені 2005 года. У апошнія гады турнір насіў назоў "Калядны" і ладзіўся пераважна сіламі фан-клубаў мінскага "Дынама". У 2010 годзе да правядзення турніру падключыўся футбольны клуб "Дынама-Мінск".