Мінскае “Дынама” прайграла мыцішчанскаму “Атланту” ў чэмпіянаце КХЛ
Хакеісты мінскага “Дынама” правялі першы паядынак выязнога турнэ ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
У падмаскоўных Мыцішчах беларуская каманда ў авертайме саступіла лідэру турніру “Атланту” – 1:2. Адзіную шайбу ў мінчукоў на 45-й хвіліне закінуў Аляксандр Макрыцкі.
Наступныя паядынкі выязной серыі мінскія дынамаўцы правядуць у Магнітагорску з “Металургам” (15 лістапада), у Чэлябінску з “Трактарам” (17 лістапада), ва Ўфе з “Салаватам Юлаевым” (19 лістапада).
БЕЛТА