Мінскае "Дынама" пусціць гледачоў на апошнія матчы сезону бясплатна
Хатнія матчы футбалістаў мінскага "Дынама" супраць гродзенскага "Нёмана" і брэсцкага "Дынама" заўзятары змогуць наведаць бясплатна. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прэс-цэнтры мінскага "Дынама". Прэс-цэнтр: "Мы хочам прыцягнуць заўзятараў. Засталіся дзве істотныя гульні ў турнірнай табліцы. Мы яшчэ змагаемся за п’едэстал".
Нагадаем, што 27 кастрычніка ў 1/8 Кубка Беларусі сталічнае "Дынама" сенсацыйна прайграла мінскаму "Партызану" - 0:1.
Гульня з гродзенскім "Нёманам" адбудзецца 31 кастрычніка, а з брэсцкімі "дынамаўцамі" – 13 лістапада.