Мінскае "Дынама" ў Швейцарыі разграміла чэшскі клуб з лікам 8:0
Чэшскі клуб "Энергія" з Карлавых Вар разграміла на міжнародным турніры "Кубак Шпенглера", які праходзіць у Швейцарыі, мінскае "Дынама" — 8:0. Прычым, на 4-й хвіліне гульні лік ужо быў 4:0! Па дзве шайбы закінулі Дзмітрый Мялешка і Ханэс Хювенен, па адной — Яраслаў Чупрыс, Дз'юві Уэсткат, Аляксандр Кулакоў і Андрэй Антонаў. Цяпер на турніры па трох матчаў чатыры каманды — "Дынама" (Мінск), нямецкі "Мангейм", зборная Канады і швейцарскі "Давос" — маюць па 4 ачкі. У "Энергіі" 2 ачкі. Сёння дынамаўцы гуляюць з канадцамі.
Адзначым, што ў фінал турніра трапляюць каманды, якія займуць першыя два месцы.
Адзначым, што ў фінал турніра трапляюць каманды, якія займуць першыя два месцы.