Мінскае “Дынама” ўмацавалася бразільскім футбалістам Бруна
Бразільскі футбаліст Бруна падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім “Дынама”. Паводле галоўнага трэнера каманды Ігара Крывушэнкі, 23-гадовы футбаліст някепска сябе праявіў падчас нядоўгага знаходжання ў сталічным клубе. Бразільца спрабуюць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Да прыезду ў Мінск навабранец, чыё поўнае імя Бруна Рафаэл Бранета да Сілва, выступаў у некалькіх бразільскіх клубах.
БЕЛТА
БЕЛТА