Мінскае "Дынама" выйшла на другое месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Футбалісты мінскага "Дынама" ў матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе з лікам 3:0 перамаглі "Нафтан" і замацаваліся на другім месцы ў турнірнай табліцы. Дынамаўцы набралі 53 ачкі і адстаюць ад БАТЭ на 4 ачкі, але ў барысаўчан дзве гульні ў запасе. У МТЗ-РІПА - 51 ачко. Вынікі астатніх матчаў: "Дарыда" (Ждановічы) - "Граніт" (Мікашэвічы) - 0:3 (неяўка), МТЗ-РІПА (Мінск) - БАТЭ (Барысаў) - 0:0, "Дынама" (Брэст) - "Шахцёр" (Салігорск) - 2:1, "Віцебск" - "Смаргонь" - 2:0, "Днепр" (Магілёў) - "Гомель" - 1:1, "Тарпеда" (Жодзіна) - "Нёман" (Гродна) - 2:1, "Лакаматыў" (Мінск) - "Савіт" (Магілёў) - 2:0.
Наступны тур пройдзе 25 кастрычніка.
БелаПАН
Наступны тур пройдзе 25 кастрычніка.
БелаПАН