Мінскае метро можа застацца без станцыі "Пятроўшчына"
Станцыя мінскага метро "Пятроўшчына", якая цяпер будуецца, можа быць перайменаваная. З такой ініцыятывай выступіў калектыў Беларускага дзяржаўнага
медыцынскага ўніверсітэта. У яго звароце, які атрымаў дэпутат
Мінгарсавета Павел Беспальчук, прапануецца назваць станцыю "Медыцынскі
ўніверсітэт".
Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", адпаведная камісія Савета ўжо атрымала даручэнне разгледзець гэтую прапанову. Улады абяцаюць "узгадніць" рашэнне ў справе станцыі "Пятроўшчына" з жыхарамі горада.