Мінскае "Юнацтва" выбыла з барацьбы за хакейны Кантынентальны кубак

Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" не змог пераадолець чвэрцьфінальны бар'ер Кантынентальнага кубка. У групе "D", матчы якой праходзілі ў польскім горадзе Новы Тарг, "Юнацтва" заняла другое месца.
Для таго, каб патрапіць у паўфінал неабходна было перамагаць у сваёй групе. Такім чынам “Юнацтва”, якое з'яўляецца дзеючым уладальнікам кубка, пакідае турнір.

Наша каманда не здолела перайграць казахстанскі "Казцынк-Тарпеда", які і стаў пераможцам у групе “D”. Фінальныя матчы за кубак пройдуць 4—6 студзеня наступнага года ў латвійскай сталіцы.

Права ўдзельнічаць у суперфінале без папярэдняга адбору атрымалі каманда "Рыга-2000" і расійскі "Ак Барс".

БелаПАН