Мінская “хуткая” набудзе ў Нямеччыне новыя рэанімабілі

Мінская станцыя хуткай дапамогі закупіць сёлета шэсць новых рэанімабіляў. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, машыны закупяць, хутчэй за ўсё, у Нямеччыне, паколькі чатыры “Мэрсэдэсы”, набытыя некалькімі гадамі раней, добра сябе зарэкамендавалі.

“Мінск-Навіны”