Мінская санстанцыя будзе правяраць садавіну і сухафрукты з Таджыкістана

Садавіна і сухафрукты, прывезеныя з Таджыкістана, павінны праходзіць больш старанную апрацоўку. Як паведамляе санслужба Мінску, гэта звязана з успышкай поліяміеліту ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне. У каментары Еўрарадыё лекары санстанцыі адзначылі, што ў нашай краіне выпадкаў поліяміеліту, на шчасце, не зафіксавана:

Санстанцыя:
"У сувязі з тым, што адбываецца ў Таджыкістане, у нас узмоцнены кантроль. І праца з насельніцтвам узмоцненая, і кантроль за захворваннямі, якія ідуць з сіндромамі вострага вялага параліча. Але гэта - узмоцнена. А так выпадкаў у нас няма, што вы..."

Тым, хто збіраецца ў Таджыкістан, лекары рэкамендуюць рабіць яшчэ адну прышчэпку – монавалентнай вакцынай, якая ўжываецца ва ўмовах эпідэмічнага выбуху. У мэтах прафілактыкі таксама варта больш дбайна мыць садавіну і сухафрукты, завезеныя з Таджыкістана.