Мінскі бізнэсмэн пагражаў забойствам, каб не аддаваць пазыку
Мінскі бізнэсмэн назаймаў у прыяцеляў 170 тысяч долараў, а вярнуць іх не змог. Віна прадпрымальніка цалкам даказана, яму самому пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведаміла БЕЛТА. Першай сумай, якую дырэктар прыватнага прадпрыемства ўзяў пазыку пад слова гонару, было 50 тысяч долараў. Праз некаторы час бізнэсмэн вырашыў заняць яшчэ раз, праўда, ужо ў іншага прыяцеля. Той пазычыў 146 мільёнаў рублёў. Камерсант планамерна назаймаў яшчэ каля 70 тысяч долараў, што і стала нагодай для звароту крэдытораў за дапамогай у міліцыю.
Ужо падчас следства па ўзбуджаным у адносінах да бізнэсмэна крымінальнай справе за махлярства стала вядома, што ён пагражаў аднаму з тых, хто даваў грошы, забойствам. Паводле пацярпелага, ашуканец жадаў запалохаць яго з мэтай спісання пазыкі.