Мінскі форум “аб’яднаў” лідэраў апазіцыі і кіраўніка Адміністрацыі (фота)
Увечары 4 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры пачаў працу XII Мінскі форум. Яго тэма — “Беларусь і Ўсходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства”
З 4 па 6 лістапада праходзіць XII Мінскі форум. Яго тэма: “Беларусь і Ўсходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства”. Арганізатарам выступіла Нямецка-беларускае таварыства.
У форуме бяруць удзел прадстаўнікі дзяржструктур Беларусі, Нямеччыны, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, палітыкі і палітолагі, журналісты, дэпутаты бундэстага і Еўрапарламента, а таксама прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў.
"Непрымірымыя сябры": лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін
Кіраўнік "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Жанна Літвіна і лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч
У цэнтры ўвагі быў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Ўладзімір Макей
Сярод прысутных — амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан
На адкрыцці Мінскага форуму выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімір Макей. Ён выказаў спадзяванне, што на бліжэйшым паседжанні Савет Еўрасаюза здыме ўсе санкцыі адносна Беларусі, без усялякіх папярэдніх умоваў:
“Любое іншае рашэнне будзе перашкодай на шляху Еўрасаюза ва ўзнаўленні поўнамаштабных стасункаў з нашай краінай. У дыялогу немагчыма працягваць адну руку, прапануючы добрасуседскае супрацоўніцтва, а ў другой руцэ трымаць напагатове спіс патрабаванняў і абмежаванняў.
Асабіста я ўпэўнены, што актыўнае, без усялякіх папярэдніх умоваў далучэнне нашай краіны да агульнаеўрапейскіх працэсаў паслужыць прагрэсам у будаўніцтве адзінай бяспечнай дэмакратычнай Еўропы. Беларусь не ставіць за мэту афармленне поўнага або асацыяванага сяброўства ў Еўрасаюзе", — заявіў Макей.
Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што рэформы ў Беларусі носяць сістэмны характар, і таму папракаць нашу краіну ў маруднасці не варта. “Упэўненыя крокі робяцца марудна”, — працытаваў чыноўнік Гётэ.
Не пагадзіўся з меркаваннем Макея наконт карысці марудных крокаў кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. “Я хачу нагадаць, што ў СГА мы ўступаем ужо з 93-га года”, — адзначыў эканаміст:
“На маю думку 16 гадоў да гэтай арганізацыі — гэта вельмі і вельмі доўга. Хуткасць, з якой наша кіраўніцтва, робіць рэформы недазвольна марудная”.
Спадар Раманчук даў свае рэкамендацыі, што трэба зрабіць, каб паскорыць набліжэнне да Еўропы. І што хвалюе большасць беларусаў – знізіць кошт візаў:
“Калі б я ўсур’ёз хацеў атрымаць ад Еўрасаюза бязвізавы рэжым, першае, што я б зрабіў – гэта зрабіў кампанію ўнутры Беларусі па аднабаковым скасаванні візаў для грамадзянаў Еўрапейскага Саюза”.
Гэты крок абавязкова прынясе і эканамічны эфект, упэўнены Раманчук:
“Колькасць літоўцаў, якія б прыехалі і пакінулі грошы тут, я не кажу пра палякаў і іншых еўрапейцаў, яны б пакінулі грошы тут. І гэтыя грошы былі б большыя, чым тыя, што мы зарабляем на гэтых няшчасных візах”.