Мінскі гадзіннікавы завод будуць прадаваць швейцарскаму банкруту?

У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў магчымасць продажу Мінскага гадзіннікавага заводу швейцарскай кампаніі "Франк Мюлер". Але, як адзначае БДГ, дамова з кампаніяй "Франк Мюлер" выклікае больш пытанняў, чым адказаў, бо ў швейцарскай прэсе фірме прадказваюць банкруцтва. Кампанія "Франк Мюлер" з'явілася ў 1991 годзе. У 1990-я кампанія развівалася вельмі паспяхова: колькасць вытворчых цэхаў павялічвалася, адчыняліся крамы па ўсім свеце, раслі прыбыткі.

Першыя сур'ёзныя непрыемнасці адбыліся на мяжы 2003-2004 гадоў. У 2007 годзе попыт на прадукцыю "Франк Мюлер" зваліўся на 25%, у 2008-м — на 75%. З вясны 2009 года кіраўніцтва кампаніі пачало ладзіць масавыя звальненні персаналу: на вуліцы апынуліся больш 250 чалавек.

Швейцарскі ўплывовы эканамічны часопіс Bilan у вераснёвым нумары за  гэты год паведамляе, што ў цяперашні час кампанія "Франк Мюлер" знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, бо складскія запасы перавышаюць гадавы аб'ём вытворчасці, а абавязак па падатковых плацяжах складае 300 млн швейцарскіх франкаў.

Паміж тым, пакуль у Швейцарыі назіральнікі абмяркоўваюць гаротны стан кампании, у Мінску яна збраецца купіць гадзіннікавы завод за 10 млн долараў. Прадпрыемства займае пры гэтым некалькі дзясяткаў тысяч квадратных метраў. Атрымліваецца, што велізарны будынак разам з прыстойным участкам зямлі (30 гектараў) дастанецца швейцарскай кампаніі амаль задарма. Па прыблізных разліках, у 10 раз менш за тую суму, якую павінен заплаціць фундатар, купляючы будынак Мінскага гадзіннікага заводу па рынкавым кошце.

Як бы там ні было, сітуацыя з намерамі швейцарскага фундатара на беларускім напрамку павінна хутка праясніцца. Да 15 снежня "Франк Мюлер" павінен падаць на стол Аляксандру Лукашэнка праекты асноўных дакументаў.