Мінскі "Керамін" заваяваў Кубак Беларусі па хакеі
Хакеісты мінскага "Кераміна" сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, паведамляе БелаПАН. 18 жніўня ў Бабруйску падапечныя Андрэя Гусава выйгралі фінальны матч у землякоў з "Юнацтва" з лікам 6:5.
Па ходзе сустрэчы "Керамін" вёў 4:0, 5:1, а за 22 секунды да канца трэцяга перыяду — 5:3. Аднак каманда Міхаіла Захарава змагла скараціць, а за 3 секунды да сірэны зрабіць лік роўным. У овертайме ўдача спрыяла "Кераміну", які заваяваў кубак у другі раз (першы — у 2002 годзе).