Мінскі мэр Міхаіл Паўлаў, магчыма, лечыцца ў Нямеччыне

Мэр Мінску Міхаіл Паўлаў, які нядаўна перанёс складаную аперацыю, цяпер можа праходзіць лячэнне за мяжой, напрыклад, у Нямеччыне. Як паведамляе сайт zautra.by, афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.
Нагадаем, у Міхаіла Паўлава была выдаленая пухліна галаўнога мозга. Яму прапаноўвалі працягнуць лячэнне пасля аперацыі ў Рэспубліканскай бальніцы Ўпраўлення справамі прэзідэнта, але мэр адмовіўся.

Паводле некаторых дадзеных, Паўлава накіравалі на лячэнне ў знакамітую берлінскую клініку Шарытэ. У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць інфармацыю пра знаходжанне Паўлава ў Нямеччыне.