Мінскі "Партызан" прайграў 20-гадовым юнакам з моладзевай зборнай Беларусі

31 траўня "Партызан" у таварыскім матчы саступіў моладзевай зборнай Беларусі па футболе. Юнакі ва ўзросце да 20 гадоў забілі ў вароты мінскага клуба адзін безадказны гол. Узяцце варот "Партызана" адбылося на 40-й хвіліне гульні. Аўтарам гола стаў футбаліст жодзінскага "Тарпеда" Арцём Салавей, піша сайт "Спорт Беларусь".