Мінскі трактарны завод уклаў у развіццё стратных гаспадарак амаль $13 млн
Амаль 300 мільёнаў долараў уклалі за апошнія пяць гадоў у развіццё стратных сельскагаспадарчых арганізацый Мінскай вобласці сталічныя інвестары. Як паведамляе БЕЛТА, удзел у рэфармаванні гэтых гаспадарак прымаюць 56 арганізацый Мінску. У лідэрах па аб'ёмах укладзеных сродкаў знаходзіцца Мінскі трактарны завод, які выдаткаваў амаль 13 мільёнаў долараў. Амаль у два разы меней змаглі пералічыць адстаючым сельгаспрадпрыемствам "Мінскэнерга", "Беларусбанк" і "Белаграпрамбанк".
Паведамляецца, што гэтыя грошы дапамаглі стабілізаваць вытворчасць гаспадарак, якія знаходзіліся ў вельмі цяжкім фінансавым стане.
Паведамляецца, што гэтыя грошы дапамаглі стабілізаваць вытворчасць гаспадарак, якія знаходзіліся ў вельмі цяжкім фінансавым стане.