Мінскіх медпрацаўнікоў папярэдзілі пра магчымую затрымку заробку
Пра магчымую затрымку выплаты заробкаў папярэдзіла вечарам 5 кастрычніка сваіх працаўнікоў кіраўніцтва шэрагу медыцынскіх установаў сталіцы. Як паведамляе "Ежедневник", гэта, нібыта, тлумачыцца паведамленнем пра адсутнасць грошай Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, які ў сваю чаргу спасылаецца на Міністэрства аховы здароўя.