Мінскім малочным камбінатам забаронена экспартаваць сваю прадукцыю
Мінскім малочным камбінатам часова забаранілі экспарт прадукцыі да таго часу, пакуль айчынны рынак не будзе насычаны цалкам. Пра гэта паведаміў міністр Мінсельгасхарчу Леанід Русак. Прадпрыемствам прапанавана павялічыць закупачныя цэны на малако на 25%,
ялавічыну і свініну – на 10%, мяса птушкі – на 7%. Паводле словаў
міністра, у найбліжэйшы час з’явіцца пастанова Савета Міністраў аб
павышэнні закупачных цэнаў на жывёлагадоўчую прадукцыю.
Рознічныя цэны пры гэтым таксама павялічацца, але на сацыяльна значныя малочныя прадукты яны будуць павышаныя ў памеры індэксу інфляцыі. Напрыклад, малако, кефір, смятана падаражаюць не больш як на 5%.
БЕЛТА