Мінскія афтальмолагі прааперавалі 5-месячнае дзіця з рэдкай паталогіяй вока
Беларускія афтальмолагі прааперавалі 5-месячнае дзіця з рэдкай паталогіяй вока. Дзяўчынцы з прыроджаным поўным вывіхам крышталіка ў шклопадобнае цела ў Беларусі аперавалі ўпершыню. Унікальнасць гэтай аперацыі ў тым, што ўпершыню ў Беларусі хірургічнае ўмяшанне правялі дзіцяці, ды яшчэ народжанаму неданошаным, паведамляе БЕЛТА. Поўны вывіх крышталіка ў дзіцяці стаў наступствам неданошанасці.
Выдаліць зрушаны крышталік трэба было як мага раней. Аднак стан маленькай пацыенткі быў далёкі ад прымальнага. Афтальмолагі цэнтра назіралі яе да 5 месяцаў. Толькі калі стан дзіцяці нармалізаваўся, зрабілі аперацыю.