Мінскія археолагі раскапалі падмурак храма 11 ст.
Недалёка ад станцыі мінскага метро “Няміга” археолагі знайшлі падмурак храма, пабудаванага ў 11 ст. Навукрўцы сцвярджаюць, што ў Мінску раскапаны адзін з першых узораў каменнага дойлідства на Русі. Хто будаваў першы менскі храм — дагэтуль невядома, сцвярджае тэлеканал СТВ. Па адной з версій, ініцыятарам будоўлі царквы быў князь Глеб Усяслававіч. Аднак падчас вайны з паўднёва-рускімі князямі ён патрапіў у палон да Ўладзіміра Манамаха і памёр у зняволенні ў Кіеве, таму святыня засталася недабудаванай. Па іншай версіі, каменны падмурак заклаў яго бацька Ўсяслаў Чарадзей.
Усе знойдзеныя падчас раскопак рэчы захоўваюцца ў археолагаў. Праз два гады на месцы раскопак з'явіцца Мінскае сховішча, у фондах якога і будуць змешчаныя ўсе рарытэты замчышча.
Усе знойдзеныя падчас раскопак рэчы захоўваюцца ў археолагаў. Праз два гады на месцы раскопак з'явіцца Мінскае сховішча, у фондах якога і будуць змешчаныя ўсе рарытэты замчышча.