Мінскія чыноўнікі – супраць святкавання школьных выпускных у рэстаранах

Выпускныя вечары ў мінскіх школах пройдуць 11 чэрвеня. Пра гэта заявіла чыноўніца Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму Зоя Хахлова. Пры гэтым у камітэце рэкамендуюць праводзіць выпускныя ў школах ці іншых установах адукацыі. Хахлова: "Калі ў школе шмат выпускных класаў, а актавая зала маленькая, яны могуць дамовіцца з Палацам дзяцей і моладзі. Мы супраць рэстаранаў і кафэ. Мы - гэта камітэт па адукацыі. Ёсць установы культуры, ёсць цэнтры пазашкольнай працы. Калі мне кажуць, што ў школе не цікава, я з любым магу паспрачацца. Усё залежыць ад таго як арганізаваць. Вось у нас ёсць устаноўка, што мы пачынаем у 20.00. Гэты адзіны час."

Таксама сёлета не плануюцца іншыя новаўвядзенні ў арганізацыі выпускных вечароў.