Мінскія чыноўнікі забаранілі пікет супраць алкагалізму і наркаманіі
Чыноўнікі Мінгарвыканкаму не далі дазвол на пікет супраць пагрозы алкагалізацыі і наркаманіі ў Беларусі. Заяўку падаваў сябра "Правага Альянсу" Сяргей Лаўрык. Год таму арганізацыя таксама падавала заяўку на такі ж пікет і атрымала дазвол, але не захацела ладзіць яго на Бангалоры. Сёлета ж "праваальянсаўцы" былі згодныя на Бангалор, але чыноўнікі заявілі, што заяўка на пікет складзеная з памылкамі. Хаця сёлетняя заяўка абсалютна паўтарала леташнюю. Пра гэта Еўрарадыё распавёў лідэр "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў:
Карэтнікаў: Мэтай пікету было прыцягнуць увагу да праблемы алкагалізацыі і наркаманіі ў Беларусі. Мы ведаем, што ў Беларусі на працягу 2-3 гадоў спакойна прадаюцца наркотыкі, забароненыя ў іншых краінах. Напрыклад, на працягу года абсалютна адкрыта праз інтэрнэт і не толькі прадаваліся так званыя курыльныя міксы кшталту спайсу.
На думку Карэтнікава, прычына адмовы ў тым, што ўлады не захацелі прыцягваць грамадскую ўвагу да важнай праблемы падчас выбарчай кампаніі. Таму актывісты "Правага альянсу" плануюць супрацу з праваахоўнымі органамі, каб супрацьстаяць наркаманіі. Акрамя таго, інфармацыйная праца вядзецца на сайце "Антымак".