Мінскія футбольныя клубы "Дынама" і МТЗ-РІПА абмяняліся гульцамі
Мінскія футбольныя клубы "Дынама" і МТЗ-РІПА абмяняліся гульцамі. У якасці кампенсацыі за галкіпера Аляксандра Суліму з мінскага "Дынама" ў МТЗ-РІПА адправіліся два футбалісты, інфармуе "Мінск-Навіны". Гэта нападнік Ягор Зубовіч і абаронца Дзмітры Шматко. Цікава, што Зубовіч два гады таму прыйшоў у "Дынама" акурат з МТЗ-РІПА, аднак не здолеў замацавацца ў галоўным складзе каманды.
Тым часам расійскі нападнік "Дынама" Дзяніс Батухцін, які ў мінулым сезоне выступаў на правах арэнды за "Валгаград", адправіўся на прагляд у магілёўскі "Днепр".
Адбыліся змены і ў трэнерскім штабе "Дынама". Так, новым трэнерам-аналітыкам стаў Дзмітры Кляцоў. Раней ён займаў аналагічную пасаду ў ФК "Мінск".