Мінскія інваліды актыўна карыстаюцца паслугамі сацыяльнага таксі
Больш за 6 тысяч інвалідаў скарысталіся паслугамі сацыяльнага таксі. Сваю працу яно пачало ў Мінску ў канцы 2010 года. Бясплатна скарыстацца паслугамі сацыяльнага таксі могуць інваліды 1-й групы і інваліды-вазочнікі пры паездках у межах горада. Па словах чыноўніка Мінгарвыканкама Анатоля Ражанца, паслуга сацыяльнага таксі можа быць пашырана і на іншых інвалідаў.
Ражанец: "Мы плануем развіццё парку спецыяльнага транспарту. Але ўжо праглядаем іншыя катэгорыі грамадзян, для якіх будзе аказвацца паслуга за пэўную плату. Можа быць інвалідам 2-й групы мы будзем аказваць платныя паслугі".
У Мінску пражываюць 10,7 тыс. інвалідаў 1-й групы, а таксама 3300 інвалідаў-вазочнікаў. На цяперашні час пад сацыяльнае таксі пераабсталяваныя 10 аўтамабіляў. Яны маюць пад'ёмнікі, кандыцыянеры і мацаванні для вазкоў.