Мінскія міліцыянты застрэлілі падазраванага ў злачынстве
У Мінску параненыя двое мінчукоў і супрацоўнік міліцыі. Зламыснік некалькі разоў стрэліў у 50-гадовага мінчука і яго жонку і схаваўся. Прыбылыя на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі апыталі відавочцаў, удакладнілі прыметы зламысніка і выйшлі на вуліцу. У скверы, размешчаным за домам, дзе адбылося злачынства, патрульныя заўважылі падобнага па прыметах мужчыну. Ён сядзеў на лаўцы і размаўляў па мабільным тэлефоне. Убачыўшы набліжэнне міліцыянтаў, мужчына выхапіў з-пад курткі пісталет і пачаў страляць у іх.
Адзін міліцыянт быў паранены ў нагу. Па словах праваахоўнікаў, яны ацанілі сітуацыю і пераканаліся ў адсутнасці людзей, якія б маглі пацярпець, таму прынялі рашэнне страляць у адказ. Зламысніка застрэлілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, забітым з'яўляецца 58-гадовы раней неаднаразова асуджаны ўраджэнец Мінскага раёна.
Пацярпелы прапаршчык міліцыі змешчаны ў рэспубліканскі шпіталь МУС. Мужчына і жанчына таксама шпіталізаваныя.
Інтэрфакс