Мінскія падлеткі праз інтэрнэт прадавалі стары абутак пад выглядам новага
Мінскія следчыя пачалі крымінальную справу на трох падлеткаў, два з якіх непаўналетнія. Як паведамляе сайт Следчага камітэта, іх падазраюць у махінацыях праз інтэрнэт.
Паведамляецца, што маладыя людзі стварылі ў сацыяльнай сетцы старонку нібыіа па продажу брэндавага абутку. Яны ўсяляк піярыліся: ставілі лайкі, выстаўлялі фота нібыта наяўнага тавару, дадавалі падпісчыкаў. Калі ж даверлівы пакупнік рабіў заказ, на яго адрас прыходзіла пасылка, але замест новага абутку ў каробцы ляжалі старыя красоўкі. Падман можна было выявіць толькі пасля таго, як чалавек плаціў пры атрыманні тавару.
Паводле інфармацыі следства, цяпер пацярпелым па крымінальнай справе праходзіць адзін чалавек. Але не выключана, што пацярпелых можа быць значна больш.
Расследаванне працягваецца.