Мінскія прадпрыемствы не ў прэтэнзіі да ўдзельнікаў акцыі 10 студзеня
Удзельнікі падзей 10 студзеня ў Мінску — Міхаіл Субач, Павел Вінаградаў і Максім Дашук не прызналі сваёй віны. Працэс па іх справе адбываецца 26 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, 10 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прынялі ўдзел больш за тры тысячы чалавек, з іх 27 былі затрыманыя і 23 — асуджаныя.
Пракурор заявіў, што маладыя людзі 10 студзеня 2008 года парушалі грамадскі парадак, удзельнічалі ў несанкцыяваным мітынгу, не рэагавалі на папярэджанні супрацоўнікаў міліцыі і перакрылі праезную частку праспекта Незалежнасці.
На думку абвінавачвання, гэтымі дзеяннямі была прычыненая шкода ў памеры 124 млн. 800 тыс. рублёў прадпрыемствам Мінску.
Абвінавачаныя адмовіліся даваць паказанні, таму суд заслухаў сведак. Прадстаўнікі мінскіх прадпрыемстваў і КУП "Мінсктранс" заявілі, што матэрыяльных прэтэнзій да мітынгоўцаў не маюць. У прыватнасці, прадстаўнік універсама "Цэнтральны" заявіла, што не будзе патрабаваць у пазоўным парадку пакрыцця шкоды.