Мінскія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы ў сучасных класах

Абсталяванне сучасных  класаў па вывучэнні замежных моваў ва ўсіх мінскіх школах закончыцца да новага года. Акрамя таго, па словах старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзіміра Шчэрбы. траціну школ абсталююць найноўшымі кампутарнымі кабінетамі.

Шчэрба: "Гэта вельмі вялікая нам дапамога, вельмі вялікі крок. І цяпер у межах вывучэння замежных моў, усюды гэта прыярытэтам у адукацыі становіцца, і я лічу, што гэта вельмі правільна, 3-4 замежных мовы, гэта наша перспектыва. Вось пачатак гэтаму ўжо пакладзены."

На  мэты пераабсталявання школьных класаў з гарадскога бюджэту выдзелена 10 мільярдаў рублёў.