Мінскія ўлады адмовілі АГП у памяшканні для правядзення канферэнцыі
Гарадскія ўлады адмовіліся даць памяшканне Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра для правядзення рэспубліканскай партыйнай канферэнцыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Папярэдне ўсе арганізацыйныя і фінансавыя пытанні былі ўзгодненыя з адміністрацыяй ММАЦ.
Мерапрыемствы павінны былі прайсці 4 кастрычніка з удзелам 130-140 чалавек. Гэты дзень прапанавалі самі прадстаўнікі цэнтра.
Аднак да падпісання дамовы справа не дайшла. Прадстаўнікі ММАЦ па тэлефоне прынеслі прабачэнні і паведамілі, што сталічны гарвыканкам не дазволіў даць памяшканне АГП.
“Хартыя ‘97”