Мінскія ўлады хочуць несці экстрэмальны спорт у масы

Пляцоўкі для заняткаў экстрэмальным спортам з'явяцца ў Мінску. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.
Ціцянкоў: "У кожным раёне горада, у спальным найперш. Цяпер мы вызначаем, літаральна праз тыдзень-два дамо месцы, дзе будуць экстрэмальныя пляцоўкі. Дарэчы, у парку Горкага будзем рабіць такую пляцоўку. І месца там ужо ёсць".

Нагадаем, раней пляцоўка для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту была пабудавана каля Палаца спорту. Аднак яна хутка прыйшла ў непрыдатнасць.