Мінскія ўлады шукаюць дамы, якія можна будзе размаляваць графіці
Сталічныя ўлады вырашылі: лепш дазволіць аматарам графіці распісаць пэўныя будынкі, чым пастаянна весьці з імі барацьбу, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Таму напрыканцы верасня для свабодных мастакоў упершыню арганізуюць своеасаблівы конкурс. Балончыкамі з фарбамі абяцаюць забяспечыць. Лепшых графіцістаў чакаюць прызы і ўзнагароды. Адзначым, горад штогод выдаткоўвае амаль 40 мільёнаў рублёў на аднаўленне фасадаў дамоў.