Мінскія ўлады шукаюць для сталічных дзіцячых садкоў выхавацеляў
У дзіцячых садках беларускай сталіцы не хапае выхавацеляў. На думку спецыялістаў Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, такая сітуацыя склалася з-за павелічэння колькасці групаў у дашкольных установах у сувязі з ростам нараджальнасці. А сучасны выхавацель мусіць мець вышэйшую адукацыю.
У сувязі з гэтым Камітэт па адукацыі накіраваў у Міністэрства адукацыі ліст з прапановай павялічыць набор студэнтаў на дашкольны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка з улікам патрэбнасцяў Мінску.
Таксама ў лісце змешчана просьба адкрыць з верасня ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі БДПУ завочнага і вячэрняга аддзяленняў па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".