Мінскія ўлады вырашаць лёс камерцыйных шапікаў на працягу тыдня
Лёс камерцыйных шапікаў на прыпынках грамадскага транспарту сталіцы неўзабаве будзе вырашаны Мінгарвыканкамам.
Нагадаем, мінскія ўлады прынялі рашэнне пра іх знос, але пасля яго адклалі. Ёсць надзея, што на прыпынках шапікі захаваюцца, хоць і будуць рэарганізаваныя. Вось што паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзела гандлю і паслуг Мінгарвыканкаму Аляксандр Лукашэвіч:
"Ёсць даручэнне кіраўніцтва, працуем над гэтым пытаннем. Як толькі ўсё будзе дакладна раскладзена па палічках, тады дамо каментары".
Паводле словаў Лукашэвіча, нешта пэўнае ў гэтым пытанні будзе вядомае ўжо праз тыдзень.