Мінскія выратавальнікі праламілі сцяну, каб дастаць кацяня. Фота
Сітуацыя атрымалася нестандартнай.
Не зусім звычайнае паведамленне атрымалі мінскія выратавальнікі ў другой палове дня ў пятніцу: жыхары дома па вуліцы Усходняй, 30 выклікалі іх на дапамогу, бо ў сутарэнні адчайна мяўкалі кацяняты. Людзі вырашылі, што звяркі недзе захраслі.
Як выявілася, невядомая котка сапраўды прынесла ў сутарэнне кацянят. Некалькі з іх знаходзіліся ў адным месцы, але адзін незразумелым чынам трапіў за бетонную сцяну.
Магчыма, што котка сама яго выпаткова ўраніла туды, калі пераносіла, а дастаць не змагла.
Каб дастаць кацяня, спатрэбілася зрабіць у бетоннай сцяны дзірку, але ламаць яе трэба было асцярожна, каб не нашкодзіць кацяняці. Пры дапамозе спецінструмента выратавальнікі асцярожна зрабілі дзірку ў сцяне, пасля чаго кацяня дасталі жывым і здаровым.
Далейшы лёс жывёл з сутарэння вырашыць мясцовы ЖЭС, перадае прэс-служба МНС.





